Reform.news

Не менш за 75 беларускіх вайскоўцаў трапілі пад крымінальны пераслед з 2020 года

Рэдакцыя Reform.news · 5 лістапада 2026, 15:42

https://reform.news/be/ne-mensh-za-75-belaruskih-vajsko-ca-trapili-pad-kryminalny-perasled-z-2020-goda/

Беларускім праваабаронцам вядома пра як мінімум 75 беларускіх вайскоўцаў, якія сталі фігурантамі крымінальных спраў з 2020 года.

Па стане на 5 лістапада 2026 года, 33 з іх знаходзяцца ў зняволенні, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Не менш за 15 вайскоўцаў абвінавачваліся па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК), яшчэ 13 — па артыкуле аб акце тэрарызму (арт. 289 КК). Не менш за 12 чалавек атрымалі тэрміны ад 20 да 25 гадоў калоніі. Некаторыя з прысудаў былі вынесеныя завочна.

У 2026 годзе былі асуджаныя не менш за 13 вайскоўцаў.

Рэклама

Пакінуць адказ