Reform.news

Сеткавая крама ў Краснаполлі прадавала пратэрмінаваныя прадукты са зніжкай

Рэдакцыя Reform.news · 5 лістапада 2026, 15:24

https://reform.news/be/setkavaja-krama-krasnapolli-pradavala-pratjerminavanyja-pradukty-sa-znizhkaj/

У адной з сеткавых крам Краснаполля пакупнікам прапаноўвалі малочныя і кулінарныя вырабы са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Парушэнні выявіў Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Больш за 50 адзінак пратэрмінаванай прадукцыі сабралі ў цэнтры гандлёвай залы і прадавалі са зніжкамі да 50%. Паводле даных ведамства, тэрмін прыдатнасці прадуктаў скончыўся ад аднаго да 18 дзён таму.

Акрамя таго, на прылаўках крамы выявілі садавіну з прыкметамі гнілі і пашкоджанай лупінай.

Няякасную прадукцыю знялі з продажу. Загадчыцу крамы наймальнік пазбавіў прэміі, а працу гандлёвага аб’екта ўзялі на асаблівы кантроль.

Факты продажу пратэрмінаваных і няякасных тавараў таксама выявілі ў сеткавых крамах Крычава.

Фота: t.me/kgk_oficial
Рэклама

Пакінуць адказ