Жанчына будзе камандаваць сухапутнымі войскамі Аўстраліі

Генерал-лейтэнант Сюзан Койл з ліпеня ўзначаліць сухапутныя войскі Аўстраліі. Яна стане першай жанчынай на чале аўстралійскай арміі. Адпаведная заява аб прызначэннях апублікаваная ўрадам краіны.

“З ліпеня ў нас будзе першая жанчына, якая камандуе арміяй, за 125-гадовую гісторыю аўстралійскай арміі”, – заявіў прэм’ер-міністр Энтані Альбанэзэ.

Сюзан Койл 55 гадоў, яна паступіла на вайсковую службу ў 1987 годзе, займала розныя камандныя пасады, у тым ліку кіравала аператыўнай групай у Афганістане.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!