Жанчына будзе камандаваць сухапутнымі войскамі Аўстраліі
Рэдакцыя Reform.news · 13 красавіка 2026, 08:16
https://reform.news/be/zhanchyna-budze-kamandavac-suhaputnymi-vojskami-a-stralii/Генерал-лейтэнант Сюзан Койл з ліпеня ўзначаліць сухапутныя войскі Аўстраліі. Яна стане першай жанчынай на чале аўстралійскай арміі. Адпаведная заява аб прызначэннях апублікаваная ўрадам краіны.
“З ліпеня ў нас будзе першая жанчына, якая камандуе арміяй, за 125-гадовую гісторыю аўстралійскай арміі”, – заявіў прэм’ер-міністр Энтані Альбанэзэ.
Сюзан Койл 55 гадоў, яна паступіла на вайсковую службу ў 1987 годзе, займала розныя камандныя пасады, у тым ліку кіравала аператыўнай групай у Афганістане.
