Завочны суд над пяццю каліноўцамі пачынаецца сёння
Рэдакцыя Reform.news · 28 студзеня 2026, 10:28
https://reform.news/be/zavochny-sud-nad-pjaccju-kalino-cami-pachynaecca-sjonnja/28 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца завочны працэс па справе пяці байцоў Полка Каліноўскага — Аляксея Кавальчука, Аляксея Назарава, Дзяніса Прохарава, Паўла Шурмея і прадстаўніка АПК па абароне Вадзіма Кабанчука.
Іх абвінавачваюць па артыкулах аб стварэнні злачыннай арганізацыі, акце тэрарызму, садзейнічанні тэрарыстычнай дзейнасці, стварэнні і кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй, удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць шляхоў зносін, здрадзе дзяржаве, закліках да мер, што наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, удзеле ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.
Спецвытворчасць у дачыненні да каліноўцаў была распачатая ў кастрычніку 2025 года.
