Завочны суд над пяццю каліноўцамі пачнецца ў канцы студзеня

Завочны суд па справе пяці байцоў Палка Каліноўскага пачнецца ў Мінгарсудзе 28 студзеня. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У кастрычніку Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Аляксея Кавальчука, Аляксея Назарава, Дзяніса Прохарава, Паўла Шурмея, а таксама прадстаўніка АПК па абароне Вадзіма Кабанчука.

Іх абвінавачваюць паводле артыкулаў аб стварэнні злачыннай арганізацыі, акце тэрарызму, садзейнічанні тэрарыстычнай дзейнасці, стварэнні і кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй, удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць шляхоў зносін, здрадзе дзяржаве, закліках да мер, што наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, удзеле ва ўзброеным фарміраванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!