Заспіртаваную змяю спрабавалі вывезці з Беларусі ў Літву
Рэдакцыя Reform.news · 20 лістапада 2026, 17:38
https://reform.news/be/zaspirtavanuju-zmjaju-sprabavali-vyvezci-z-belarusi-litvu/Літоўскія мытнікі знайшлі незвычайны груз у аўтамабілі, які ўязджаў з Беларусі ў Літву, — заспіртаваную змяю.
Аўтамабіль уязджаў у Літву праз пункт пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі»). У багажы пасажыра мытнікі выявілі бутэльку са змяёй у спіртазмяшчальнай вадкасці.
У сувязі з магчымым парушэннем патрабаванняў CITES пачата расследаванне, паведамляе літоўская мытня.
