Reform.news

У Варшаве пройдзе антыканферэнцыя «BiRD 2026: Беларускія дні адраджэння»

Reform.news · 17 лістапада 2026, 15:14

https://reform.news/be/u-varshave-projdze-antykanferjencyja-bird-2026-belaruskija-dni-adradzhjennja/

27–28 лістапада ў Варшаве адбудзецца антыканферэнцыя «BiRD 2026: Беларускія дні адраджэння»

BiRD — Belarus ID Revival Days 2026 — стратэгічны івэнт, які раз на 2 гады збірае прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай грамадзянскай супольнасці, культуры, адукацыі, бізнесу, экспертных асяродкаў, палітычных сіл і міжнародных партнёраў.

Сёлета ў цэнтры ўвагі: беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у розных сферах (дзяржаўнае кіраванне, сацыяльная палітыка, эканоміка, камунікацыі, бяспека); культура і адукацыя; культурніцкая дыпламатыя; крэатыўная эканоміка; новыя партнёрствы; супольныя стратэгічныя рашэнні.

Фармат падзеі прадугледжвае адкрытыя дыскусіі, практычныя лабараторыі, абмен паспяховымі і няўдалымі кейсамі і сумесны пошук рашэнняў, дзе няма падзелу на актыўных удзельнікаў і пасіўных слухачоў. Пачнецца івэнт таксама не традыцыйна: з лайв-сэту ад DJ.

Задача імпрэзы — стварыць пляцоўку для супрацы і нэтворкінгу і вызначыць стратэгічныя прыярытэты супольнай працы на 2027–2028 гады.

Рэгістрацыя на падзею ўжо адкрытая.

Колькасць месцаў абмежаваная. Пацвярджэнне ўдзелу будзе даслана пасля разгляду заявак.

Падрабязная праграма будзе апублікаваная бліжэй да падзеі.

Галоўны арганізатар — Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ