Reform.news

У школах Віцебскай вобласці знайшлі пратэрмінаваныя свініну і памідоры

Рэдакцыя Reform.news · 17 лістапада 2026, 18:17

https://reform.news/be/u-shkolah-vicebskaj-voblasci-znajshli-pratjerminavanyja-svininu-i-pamidory/

Камітэт дзяржкантролю выявіў пратэрмінаваныя свініну і памідоры ў дзвюх школах у Віцебскай вобласці.

Праверкі прайшлі ў школьных сталовых у Бешанковіцкім і Гарадоцкім раёнах. Супрацоўнікі КДК канфіскавалі шэраг прадуктаў (сок, алей, канцэнтрат «кісель», вараная каўбаса), якія не адпавядалі патрабаванням да іх складу для арганізацыі харчавання дзяцей і падлеткаў. Тавары на суму 4,6 тысячы рублёў вернутыя пастаўшчыкам.

У дзвюх школах правяраючыя знайшлі 7,6 кг свініны і 4,2 кг памідораў са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Школы атрымалі рэкамендацыі па абнаўленні інвентару, набыцці неабходнага сталовага посуду, правядзенні санітарнай апрацоўкі абсталявання.

Рэклама

Пакінуць адказ