Замежніка выслалі з Беларусі, але ён вярнуўся. Узбуджана крымінальная справа

Замежніка выслалі з Беларусі і забаранілі ўезд на паўгода, але ён вярнуўся да заканчэння тэрміну забароны, паведамляе пракуратура Мінска.

У верасні 2025 года ў дачыненні да 39-гадовага замежніка была вынесена пастанова аб высылцы і забароне на ўезд на 6 месяцаў. Ён пакінуў Беларусь на самалёце.

На пачатку студзеня 2026 года мужчына прыехаў у Беларусь у госці да знаёмай. Ён знаходзіўся ў Мінску і Мінскай вобласці, пакуль гэта не выявілі праваахоўныя органы.

У дачыненні да замежніка ўзбуджана крымінальная справа за наўмыснае знаходжанне ў Беларусі да заканчэння тэрміну забароны на ўезд (арт. 371-2 КК). Артыкул прадугледжвае штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!