Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік самалётнага тыпу на мяжы з Беларуссю

Літоўскія памежнікі перахапілі чарговы беспілотнік кантрабандыстаў. На гэты раз яны пасадзілі дрон самалётнага тыпу.

Як паведамілі ў Службе аховы дзяржмяжы Літвы, у суботу ўвечары патруль пачуў шум рухавіка беспілотніка ў Шальчынінкайскім раёне. Быў ужыты сродак для падаўлення БПЛА. Ён упаў. Неўзабаве за паўкіламетра ад дзяржмяжы быў выяўлены дрон самалётнага тыпу. Да яго былі прывязаныя 200 пачак цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.

З пачатку года былі перахопленыя ўжо 35 беспілотнікаў з кантрабандай.

Фота: VSAT
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!