Палітвязняў па справе “Зялёнай сеткі” асудзілі на 6 гадоў калоніі

Суд вынес прысуд палітвязням Глебу Герасімовічу і Аляксандру Мілкамановічу. Яны праходзілі па справе “Зялёнай сеткі”.

Год таму КГБ прызнаў “Зялёную сетку” “экстрэмісцкім фарміраваннем”. У спіс праектаў, аб’яднаных пад гэтай назвай, улады ўключылі ініцыятывы «Беларускі вулей», «Зялёны партал» і грамадскае аб’яднанне «Экадом». Таксама вядома, што Герасімовіч і Мілкамановіч з’яўляюцца заснавальнікамі беларускай школы стартапаў «Малімон».

Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, Герасімовіч і Мілкамановіч былі прысуджаныя да шасці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму, а таксама да штрафу ў памеры 500 базавых велічынь. Яны абвінавачваліся паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (“Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні”).

Дакладныя абставіны крымінальнай справы і дэталі судовага працэсу на дадзены момант застаюцца невядомымі, адзначылі праваабаронцы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!