Воздушные шары используются для усиления атак дронов. Иллюстративное фото: ТСН
У ноч на 5 сакавіка падчас чарговай расійскай паветранай атакі на Украіну ўкраінскі маніторынгавы канал «еРадар» зафіксаваў з’яўленне нетыповых лятальных апаратаў над Чарнігаўскай вобласцю. На інфармацыю рэсурсу звярнуў увагу «Флагшток».
Паводле ацэнкі назіральнікаў, гаворка можа ісці пра паветраныя шары з вуглавымі адбівальнікамі, запушчаныя з тэрыторыі Беларусі.
Паводле даных маніторынгавага канала, шароў было каля дзесяці, у паветраную прастору Украіны яны пачалі заходзіць каля 01:00–01:10 у раёне Лоева з боку Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Напрамак ветру ў тую ноч супадаў — заходні, з Брагінскага і Лоеўскага раёнаў на Чарнігаўшчыну.
Паветраныя шары з вуглавымі адбівальнікамі выкарыстоўваюцца для імітацыі ілжывых паветраных цэляў з мэтай выяўлення і знясілення сістэмы ППА праціўніка. Мяркуецца, што менавіта для гэтага яны і прызначаліся. Што адбылося з шарамі далей, дакладна невядома. Раней паведамлялася, што аналагічную тактыку ўжываюць і Узброеныя сілы Украіны.