Пасольства Беларусі рэкамендуе сваім грамадзянам пакінуць Іран наземным шляхам

Пасольства Беларусі ў Тэгеране апублікавала рэкамендацыі для беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Іране. У сувязі з закрыццём паветранай прасторы Ірана беларусам настойліва рэкамендуецца выкарыстоўваць наземныя маршруты для выезду ў Арменію або Азербайджан.

Аптымальным варыянтам названы КПП «Нурдуз-Агарак» у напрамку Арменіі. Для выезду праз Азербайджан праз КПП «Астара» неабходна загадзя атрымаць індывідуальны дазвол. Для яго афармлення трэба накіраваць у пасольства дадзеныя: ПІБ на рускай і англійскай мовах, дату нараджэння, нумар і тэрмін дзеяння пашпарта, адзнаку аб уездзе ў Іран, кантактныя тэлефоны і каляровую копію пашпарта.

Дакументы прымаюцца праз іранскі месенджар BALE або RUBIKA (+989122152935), WhatsApp (+989300037990) або па электроннай пошце iran@mfa.gov.by.

Да выезду пасольства рэкамендуе выконваць меры асабістай бяспекі: не набліжацца да ваенных і дзяржаўных аб’ектаў, не рабіць фота- і відэаздымку, пазбягаць месцаў скаплення людзей, пры неабходнасці ўкрывацца ў сховішчах або на ніжніх узроўнях падземных паркінгаў.

Тэлефоны экстранай сувязі пасольства: +98 21 22752229, +98 912 2152935.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!