З Беларусі ў Літву ўжо вярнуліся 100 грузавікоў літоўскіх перавозчыкаў

Колькасць грузавікоў з літоўскай рэгістрацыяй, якія вярнуліся ў Літву з Беларусі, павялічылася да 100. Пра гэта паведаміў Elta прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс.

Паводле яго слоў, 45 транспартных сродкаў прайшлі праз пункт пропуску “Мядзінінкай”, а 55 – праз “Шальчынінкай”.

Усяго ж, паводле даных ДМК Беларусі, на спецыяльных стаянках знаходзілася больш за 1,9 тыс. транспартных сродкаў. Яны ўтрымліваліся ў Беларусі з лістапада мінулага года. Тады Лукашэнка загадаў звезці транспартныя сродкі з літоўскай рэгістрацыяй на спецыяльныя пляцоўкі і браць за іх грошы за стаянку. У панядзелак пасля перамоваў з ЗША ён вырашыў, што грузавікі могуць пакінуць тэрыторыю Беларусі пасля таго, як іх уласнікі ўнясуць плату за стаянку.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!