МНС Беларусі правядзе праверку сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння

МНС Беларусі правядзе праверку аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння. Яна ахопіць усю краіну. Праверка праводзіцца штогод.

“У ўзаемадзеянні з суб’ектамі сістэмы апавяшчэння – Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй, Другім нацыянальным тэлеканалам, Сталічным тэлебачаннем, рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам электрасувязі “Белтэлекам” – пройдзе штогадовая рэспубліканская праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння”, – паведамілі ў МНС.

Сёння ў эфіры FM-радыёстанцый будзе перададзена паведамленне: “Увага! Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння. Тэхнічная праверка завершана”.

Сістэма апавяшчэння таксама ўключае электрасірэны, сістэмы гучнагаворачай сувязі, СМС-рассылку і інш.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!