YouTube-праект «K6 live» прэзентаваў постпанк і постхардкор-гурт «Сербскі нож»
Рэдакцыя Reform.news · 15 лютага 2026, 18:29
https://reform.news/be/youtube-praekt-k6-live-prjezentava-postpank-i-posthardkor-gurt-serbski-nozh/У чарговым выпуску «K6 live» — беларускага праекта, створанага музыкамі і прадзюсарамі Антонам Шніпам і Стасам Мурашкам, гледачы могуць пабачыць традыцыйны жывы міні-канцэрт калектыву «Сербскі нож».
Артысты разам з вядучай Марынай Савіцкай пагаварылі пра стварэнне аўтарскіх масак бэнда, калабарацыі з калегамі па сцэне і мысленні, а пра таксама рэалізацыю каманды ў іншых іпастасях, напрыклад, у праекце «Кшталт», у якім арганізуюцца канцэрты, паэтычныя івэнты.
Гурт у жывым эфіры выканаў песні «Трепет», «Тело», «Человеческое», «Плошчу Бугушэвіча» і «Дом».
«Сербскі нож» — беларускі праект з Варшавы, які спявае пра рускі крывавы студзень і кіеўскі вакзал. У творчасці групы закранаюцца тэмы гвалту, рэлігіі і асабістай адказнасці.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
