YouTube-канал SENS унеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла свой спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго дададзены YouTube-канал “SENS_belarus”. Рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Магілёва 18 сакавіка.

Дадзены канал апошні раз абнаўляўся тры гады таму. У свой час на ім выходзіў праобраз шоу “Саша, што ты нясеш?”, аўтарскага праекта Фёдара Паўлючэнкі і Аляксандра Атрошчанкава, сузаснавальнікаў Reform.news.

Акрамя таго, у спіс унеслі:

  • Telegram-каналы “My Skin Is Multicam”, “MILITANT ZONE MUSIC : М8Л8ТХ, НЕЖЕГОЛЬ, ШЁПОТ РУН, AKVLT і іншыя”, “НЕЖЕГОЛЬ || NEZHEGOL || Official channel”, “Militant Zone World Wide”, “Вобласць падзей — Магілёў i ваколіцы”, “Сымболiка Батумi”, “Сымболiка Батумi”
  • YouTube-акаўнты “My Skin Is Multicam”, “MZ Music”,
  • Instagram-акаўнты “mуskinismulticamofficial”,
  • сайт heretic.camp
  • лагатып з чытэльным тэкстам “M8L8TH”, “М8Л8ТХ”, “WotanJugend”, “WJ Rhombus” з выкарыстаннем літар з вострымі вугламі;
  • эмблемы з надпісамі “MOLOTH DIVISION”, “M8L8TH”, “М8Л8ТХ”, “WotanJugend”, “WJ Rhombus”;
  • нашыўкі, патчы, надпісы з тэкстамі: “WJ Knight”, “WJ Noble Brotherhood”, “WJ Pagan Army”, “WJ Team”, “Wotan Hoodie”, “Wuotan”, “WJ”, “WJ Stahlhelm”, “Divis18n”, “WJ Romb Patch”, “Wotan Flag”, “WJ Bronze Molle Clip”, “WJ Runic Set”, “Megingjöð”, “WJ Divisl8n Key Holder”, “WJ Jolleuchter”, “MOLOTH DIVISION”, “M8L8TH”, “М8Л8ТХ”;
  • лагатып “WotanJugend”, выкананы на чорным палатне з белым стылізаваным сімвалам “Wolfsangel” (“воўчы кручок”) у цэнтры;
  • музычныя творы гурта “M8L8TH”, “Мінамёт”: “Мужество ведет на небеса”, “Родной мой край”, “Шторм над Азовом”, “Слезы осени”;
  • музычныя творы гурта “Нежеголь”: “FPV на Волчанск”, “Молодежь”, “На могилах героев”, “Украина”.
  • старонка ў Facebook “Вобласць падзей Магілёў i ваколіцы”,
  • Відэаролік з назвай “Он не Батька. Как Лукашенко уничтожает Беларусь”, размешчаны на відэахостынгу “YouTube” з назвай канала “Навальный LIVE”
  • Threads-акаўнты “thebelarusian”, “ekorneevec”

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!