Вызваленыя ў верасні палітвязні атрымалі дакументы ў Літве
Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 09:49
https://reform.news/be/vyzvalenyja-verasni-palitvjazni-atrymali-dakumenty-litve/Былыя палітвязні з групы ў 25 чалавек, вывезенай з Беларусі ў верасні, якія вырашылі застацца ў Літве, ужо легалізаваліся і атрымалі дакументы. Пра гэта паведамілі ў Офісе Ціханоўскай па выніках сустрэчы Святланы Ціханоўскай з кіраўніком віленскага офіса Freedom House Віцісам Юрконісам.
Юрконіс паведаміў Ціханоўскай, што ўсе, хто вырашыў застацца ў Літве, ужо легалізаваліся і атрымалі дакументы. Ціханоўская падзякавала Freedom House за дапамогу ў прыёме і падтрымку вызваленых палітвязняў.
«Літва падтрымлівала і працягвае падтрымліваць беларусаў — тых, хто зазнаў рэпрэсіі, і тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь праз пераслед. Мы бачым і вельмі цэнім гэтую салідарнасць і ніколі не забудзем гэтай падтрымкі.
Я таксама хачу выказаць удзячнасць Міністэрству замежных справаў Літвы, Міністэрству ўнутраных справаў і Дэпартаменту міграцыі за аператыўнае вырашэнне пытанняў легалізацыі і афармлення дакументаў», – сказала яна.
Нагадаем, з групы ў 25 чалавек 13 вызваленых засталіся ў Літве, 10 адправіліся ў Польшчу, дзе ўжо падалі заявы аб міжнароднай абароне. Яшчэ два чалавекі адправіліся ў іншую краіну.
