Урад Беларусі ўвёў часовую забарону на вываз асобных відаў прамысловых тавараў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Забарона будзе дзейнічаць 6 месяцаў, пачынаючы з 23 верасня. Яна ўводзіцца «у мэтах недапушчэння неабгрунтаванага вывазу прамысловых тавараў з тэрыторыі Беларусі ва ўмовах прадухілення дэфіцыту такіх тавараў на ўнутраным рынку краіны», паведамляе прэс-служба ўрада.
У прыватнасці, актуалізаваны пералік тавараў, на вываз якіх дзейнічае часовая забарона.
Са спісу тавараў, на вываз якіх дзейнічае часовая забарона, выключаныя:
- тавары, дазвольны парадак вывазу якіх немэтазгодны з улікам правапрымяняльнай практыкі з прычыны поўнай адсутнасці заяў на вываз у перыяд дзеяння абмежавальнай меры альбо іх нязначнай колькасці;
- тавары, якія вывозяцца за межы Беларусі ў адрас тавараправоднай сеткі беларускіх арганізацый за мяжой альбо спецпрадстаўнікоў:
- тавары, экспарт і тэхнічнае абслугоўванне якіх ускладняецца ў сувязі з неабходнасцю атрымання дазволаў на вываз.
Дакумент таксама ўстанаўлівае дадатковыя выпадкі, у якіх узгадненне вывазу тавару не патрабуецца.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
