Скрын відэа
Чаму ў Беларусі святочнымі днямі лічацца і 25 снежня, і 7 студзеня? Чаму мы адзначаем два Раствы і калі правільна святкаваць? Такія пытанні гучаць у апошнім выпуску «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым.
Блогер і журналіст распавядае, як Баторый далучыў Рэч Паспалітую да прагрэсу, а краіна стала адной з першых, хто прыняў грыгарыянскі каляндар. Чаму ў Беларусі пасля 1 лютага 1918 года наступіла адразу 14 лютага і пры чым тут Ленін. Самы доўгі мост у свеце знаходзіўся ў Беларусі — як так сталася? Адкуль у беларускую мову прыйшло слова «Каляды».
Нагадаем, што вядучы праекта «Загляне сонца» журналіст Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр 21 снежня на 38‑м годзе жыцця. Праект «Загляне сонца» пакуль бярэ паўзу.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram