Фота: bellit.info
У аўстрыйскім часопісе «Zwischenwelt», які выдае Таварыства Тэадора Крамера і які прысвечаны тэме выгнання і супраціву ў літаратуры, выйшла вялікая падборка найноўшай беларускай паэзіі і прозы ў нямецкім перакладзе.
Гэта першы нумар за 2026 год, ён мае назву «Час на мяжы. Беларуская літаратура ў падполлі і ў выгнанні».
Падборам аўтараў займалася Ганна Янкута ў супрацы з рэдактаркай часопіса, урыўкі эсэ і паэзію перакладалі Ціна Вюншман, Томас Вайлер, Лотэ Фрай, Францыска Фюхсль.
Сярод аўтараў і аўтарак нумара Алесь Бяляцкі, Сабіна Брыло, Юля Цімафеева, Ганна Шакель, Ганна Янкута, Сяргей Прылуцкі, Артур Камароўскі, Дар’я Бялькевіч, Марыя Літвін, Альгерд Бахарэвіч, Уладзь Лянкевіч, Таццяна Нядбай, Марыя Бадзей і іншыя. Частка літаратараў надрукавалася пад псеўданімамі.
У нумары апублікаваныя рэцэнзіі на некалькі нядаўна выдадзеных па-нямецку беларускіх кніг.
На вокладцы і ў самім часопісе друкуюцца калажы Юлі Цімафеевай.
«Мне здаецца, атрымалася досыць рэпрэзентатыўна (з улікам аб’ёму публікацыі і іншых абмежаванняў), таму калі калі ёсць патрэба расказаць пра сучасную беларускую літаратуру камусьці нямецкамоўнаму – гэта добрая магчымасць», – мяркуе Ганна Янкута.
Замовіць часопіс (№1, 2026) можна, напісаўшы на адрас: office[a]theodorkramer.at
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram