У “спіс экстрэмістаў” унеслі Кабанчука і іншых завочна асуджаных каліноўцаў

МУС абнавіла пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У яго дададзены яшчэ 24 прозвішчы, сярод іх пяцёра байцоў Палка Каліноўскага, якія нядаўна завочна былі асуджаныя ў Мінску.

Гаворка ідзе пра былога намесніка камандзіра палка, а цяпер прадстаўніка АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзіма Кабанчука, былых камандзіраў палка Паўла Шурмея і Дзяніса Прохарава, байца Аляксея Кавальчука і інструктара Аляксея Назарава.

На пачатку сакавіка ім завочна былі прысуджаны пакаранні ад 12 да 25 гадоў пазбаўлення волі з вялікімі штрафамі.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме ў Беларусі выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўлады і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!