Фото: Reform.by
«Белавія» змяніла аператыўны план палётаў з-за абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы Расіі.
Самалёты аблятаюць закрытыя зоны. На асобных напрамках арганізаваныя тэхнічныя пасадкі для дазапраўкі.
«Гэтыя меры адбіваюцца на палётнай праграме ў цэлым і цягнуць за сабой як затрымкі, так і карэкціроўкі ў раскладзе», — заяўляе авіякампанія.
«Белавія» просіць пасажыраў у найбліжэйшыя дні правяраць статус свайго рэйса на сайце авіякампаніі або аэрапорта вылету.