«Вясна»: вызваленым палітвязням, высланым з Беларусі, прыходзяць позвы з ваенкамата

Шэрагу былых палітвязняў, вызваленых і прымусова вывезеных з Беларусі, пачалі прыходзіць позвы з ваенкамата. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Іх просяць вярнуцца ў Беларусь і з’явіцца ў ваенкамат для аднаўлення на воінскім уліку.

«У выпадку няяўкі без паважнай прычыны вы можаце быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці», — гаворыцца ў позве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!