«Вясна»: вызваленым палітвязням, высланым з Беларусі, прыходзяць позвы з ваенкамата
Рэдакцыя Reform.news · 14 сакавіка 2026, 15:37
https://reform.news/be/vjasna-vyzvalenym-palitvjaznjam-vyslanym-z-belarusi-pryhodzjac-pozvy-z-vaenkamata/Шэрагу былых палітвязняў, вызваленых і прымусова вывезеных з Беларусі, пачалі прыходзіць позвы з ваенкамата. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Іх просяць вярнуцца ў Беларусь і з’явіцца ў ваенкамат для аднаўлення на воінскім уліку.
«У выпадку няяўкі без паважнай прычыны вы можаце быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці», — гаворыцца ў позве.
