Reform.news

«Вясна» мае інфармацыю пра 234 пацверджаных асуджаных па «справе Гаюна»

Рэдакцыя Reform.news · 9 верасня 2026, 15:24

https://reform.news/be/vjasna-mae-infarmacyju-pra-234-pacverdzhanyh-asudzhanyh-pa-sprave-gajuna/

Праваабарончы цэнтр «Вясна» мае інфармацыю пра 234 пацверджаных асуджаных па «справе Гаюна». Агульная ж колькасць фігурантаў справы значна большая, а затрыманні па ёй працягваюцца па ўсёй Беларусі, адзначаюць праваабаронцы.

Паводле іх інфармацыі, суды па «справе Гаюна» праходзяць практычна штодня. З пачатку 2026 года ў спіс асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці», МУС унесла 526 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пераважная большасць з іх з’яўляюцца фігурантамі «справы Гаюна».

У асноўным абвінавачаным па гэтай справе прызначаюць «хатнюю хімію», аднак вядомыя і выпадкі, калі фігурантаў прыгаворвалі да пазбаўлення волі.

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які адсочвае ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створана перад пачаткам расійска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Матолькам. У пачатку лютага 2025 года сілавікі атрымалі доступ да чата з ботам праекта. Пасля гэтага праект абвясціў пра спыненне працы.

Рэклама

Пакінуць адказ