Фото: unsplash.com
З 2020 года ў Беларусі “памілавалі” 605 палітычных зняволеных і за той жа перыяд статус палітвязня атрымалі 4499 чалавек. Гэта людзі рознага ўзросту і сацыяльнага становішча з усёй Беларусі, абвінавачаныя па розных крымінальных артыкулах. Такімі данымі падзяліўся праваабарончы цэнтр «Вясна».
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што, нягледзячы на вызваленні, канвеер рэпрэсій не спыняецца: месцы вызваленых займаюць новыя палітвязні.
Нагадаем, Лукашэнка сёння падпісаў указ аб памілаванні 18 чалавек, з якіх 15 асуджаны па «экстрэмісцкіх» артыкулах. Большасць памілаваных — жанчыны, у шасці з іх ёсць дзеці з інваліднасцю. Сярод памілаваных таксама дзве шлюбныя пары, цяжарная жанчына і асуджаная, якая здзейсніла злачынства ў 16-гадовым узросце.