Иллюстративное фото: ГУВД Мингорисполкома
Тэлеграм-канал Grodno_grab паведамляе пра працяг ціску сілавых структур на сваякоў і блізкіх беларускіх актывістаў, якія пакінулі краіну.
Паводле даных рэсурсу, сілавікі цікавяцца асабістым жыццём актывістаў, а таксама прапануюць ім супрацоўніцтва ў абмен на спыненне ціску на родных і магчымасць вярнуцца ў Беларусь. Аўтары паведамляюць пра некалькі падобных выпадкаў у рэгіёне.