Вярхоўная Рада Украіны ратыфікавала пагадненне аб еўрапейскім крэдыце

Вярхоўная Рада Украіны аператыўна ратыфікавала пагадненне аб крэдыце ЕС на 90 млрд еўра. Сёння раніцай прэзідэнт краіны ўнёс адпаведны праект, а праз пару гадзін дэпутаты яго ўхвалілі. За ратыфікацыю прагаласавалі 298 дэпутатаў.

Мяркуецца, што сёлета ЕС выдзеліць Украіне 45 млрд еўра, з якіх 28,3 млрд пойдуць на абаронныя патрэбы, а 16,7 млрд еўра будуць выкарыстаныя для бюджэтнай падтрымкі.

Вылучэнне Украіне траншаў крэдыту звязанае з выкананнем пэўных умоў, уключаючы ўнясенне і прыняцце пэўных законапраектаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!