“Вялікі камень” прыняў двух рэзідэнтаў
Рэдакцыя Reform.news · 12 чэрвеня 2026, 11:18
https://reform.news/be/vjaliki-kamen-prynja-dvuh-rjezidjenta/Індустрыяльны парк “Вялікі камень” зарэгістраваў двух новых рэзідэнтаў. Яны будуць працаваць у сферы медыцыны і біятэхналогій.
Беларуска-расійскае прадпрыемства «ФАРМЛЭНД ВК» будзе выпускаць інфузійныя растворы, якія прымяняюцца ў ахове здароўя. Мяркуецца выкарыстоўваць інавацыйныя аўтаматызаваныя лініі і сістэмы кантролю якасці.
Беларускае ТАА «ГенЭво» створыць “інтэграваную навукова-вытворчую платформу, якая аб’ядноўвае распрацоўку і прамысловы выпуск прадуктаў для малекулярна-генетычных і геномных даследаванняў”.
Усяго ў парку ўжо зарэгістраваны 167 рэзідэнтаў.
