Вялікая страта для ўсёй Беларусі — Ціханоўская пра смерць Святланы Курс

Святлана Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці пісьменніцы Святланы Курс.

«З вялікім болем даведалася пра смерць Святланы Курс. Гэта вялікае гора для блізкіх і сяброў і вялікая страта для ўсёй Беларусі.

Сваім талентам і сваёй працай Святлана назаўсёды ўпісала сваё імя ў беларускую гісторыю і культуру.

Святлана зараджала беларусаў пазітывам, прыцягвала многіх да беларушчыны, натхняла і заўсёды выпраменьвала аптымізм. Яна была натхненнем для кожнага і кожнай, хто жыў беларускімі справамі, хто любіў Беларусь і рабіў нешта дзеля беларускай справы.

Нам будзе вельмі вас не хапаць, Святлана. Вашых словаў, вашых кніг, вашых парадаў і мудрых думак.

Светлая памяць», — сказала Ціханоўская.

Беларуская пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец) памерла ва ўзросце 54 гадоў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!