Фото: t.me/customs_bel
Грамадзяне Беларусі на працягу аднаго працоўнага дня змогуць даведацца, ці дзейнічаюць у дачыненні да іх абмежаванні на выезд. Гэта прадугледжана ўказам, які сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Указ аб удасканаленні функцыянавання банка даных аб грамадзянах Беларусі, права на выезд якіх часова абмежавана, прадугледжвае пашырэнне тэхнічных магчымасцяў інфармацыйнага абмену дзяржаўных органаў, а таксама ўзмацненне абароненасці інфармацыі, якая захоўваецца ў банку даных.
Грамадзяне змогуць атрымаць звесткі аб абмежаваннях у любым падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. Тэрмін прадастаўлення такой інфармацыі скарочаны да аднаго працоўнага дня.