«Вішчаў, крычаў і хрыпеў»: выйшаў тызер серыяла «Пукст на Поўначы»
Рэдакцыя Reform.news · 23 верасня 2026, 12:52
https://reform.news/be/vishcha-krycha-i-hrype-vyjsha-tyzer-seryjala-pukst-na-po-nachy/30 верасня на YouTube-канале «Саша, што ты нясеш?!» пачне выходзіць новы дакументальны серыял Reform.news. Яго герой і апавядальнік Сяргей Пукст адпраўляецца на Поўнач — успамінаць, здзіўляцца і высвятляць, што звязвала незалежную Беларусь з нардычнымі краінамі.
Замест храналогіі дыпламатычных адносін — асабістыя гісторыі. Пукст успамінае свае паездкі ў Фінляндыю, беларускі андэрграўнд у Даніі, скандынаўскую музыку, літаратурныя пераклады і культурныя непаразуменні. Атрымаўся аповед пра Поўнач без турыстычнага захаплення і дыпламатычнай асцярожнасці.
Усяго ў серыяле пяць эпізодаў. Першы выйдзе 30 верасня, наступныя — кожную сераду.
Аўтар сцэнарыя і вядучы — Сяргей Пукст. Рэжысёр — Арцём Лобач. Здымачнай пляцоўкай серыяла стаў варшаўскі бар Redakcja — новая культурная прастора каманды Reform.news.
Праект створаны Reform.news пры падтрымцы Nordic Council of Ministers.
