Мансур бин Заид Аль Нахайян и Виктор Лукашенко. Фото: wam.ae
Старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі, Віктар Лукашэнка, знаходзіцца з візітам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Сёння ў Абу-Дабі ён правёў сустрэчу з шэйхам Мансурам бін Заідам Аль Нахаянам, віцэ-прэзідэнтам, намеснікам прэм’ер-міністра і старшынёй Прэзідэнцкага суда ААЭ.
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ААЭ WAM назвала Віктара спецпасланнікам Аляксандра Лукашэнкі па Блізкім Усходзе.
«Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі адносіны супрацоўніцтва паміж ААЭ і Рэспублікай Беларусь, а таксама шляхі іх далейшага развіцця ў розных сектарах у інтарэсах абедзвюх сяброўскіх краін і народаў. Таксама быў разгледжаны шэраг пытанняў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс», — паведамляе WAM.
На сустрэчы таксама прысутнічаў міністр знешняга гандлю ААЭ Тані бін Ахмед Аль Зейуды і памочнік Віктара Лукашэнкі Сяргей Зелянкевіч.
Беларускія ўлады афіцыйна пра візіт не паведамлялі.