Селіверстаў уручыў копіі даверчых грамат у МЗС Расіі

Новы пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў прыступіў да выканання сваіх абавязкаў. Сёння ён уручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў РФ Міхаілу Галузіну.

Бакі абмеркавалі «некаторыя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, інтэграцыйнага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы і знешнепалітычнай каардынацыі», а таксама графік мерапрыемстваў на вышэйшым і высокім узроўнях.

«Бакі выказалі цвёрдую накіраванасць на прадуктыўнае таварыскае ўзаемадзеянне паміж беларускай дыпмісіяй і МЗС Расіі», — паведамляе МЗС РФ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!