Віктар Бабарыка папрасіў прабачэння за свае словы пра Івана Краўцова

Віктар Бабарыка ў сваім Facebook апублікаваў пост з прабачэннямі перад Іванам Краўцовым.

Раней у інтэрв’ю “Ток” з Настай Роўдай ён заявіў, што не бачыў Івана Краўцова аж да свайго вызвалення. У посце Бабарыка адзначае, што з яго адказу магло скласціся “некалькі скажонае ўражанне” пра ролю Краўцова ў дзейнасці штаба палітыка.

“У маім ТОК з Настай Роўдай з майго адказу пра ролю Івана ў дзейнасці нашага штаба і ў маім асабістым жыцці магло скласціся некалькі скажонае ўражанне. Адказваючы пра наяўнасць «шэрага кардынала» ў фармаванні маёй пазіцыі, я проста хацеў падкрэсліць сваю асабістую адказнасць за ўсё, што рабіў і раблю.

Таму прашу прабачэння ў Івана і ва ўсіх членаў нашай каманды, калі быў няправільна зразуметы і не быў дакладны ў сваім адказе. Я з вялікай павагай і ўдзячнасцю стаўлюся да ўсіх, з кім мяне звяла доля ў межах свайго жыцця і хто дапамагаў мне ва ўсім, што было зроблена. Мы — адзіныя, а значыць — непераможныя:)))” — напісаў Бабарыка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!