Ваданосава ахвяруе 10 тысяч долараў для беларускіх палітвязняў

Тэлевядучая і спявачка Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч долараў для палітвязняў, якія былі вызваленыя 19 сакавіка. Гэта грошы, якія засталіся ў яе са збору на лячэнне маці.

Кацярына праз BYSOL збірала сродкі на лячэнне і пахаванне маці. Яна абяцала перанакіраваць не выкарыстаныя са збору сродкі на іншыя зборы.

«З сабранай сумы засталося 10 тысяч еўра, гэтыя сродкі Кацярына пералічвае на экстраны збор для вызваленых палітвязняў. Па тэхнічных прычынах ахвяраванне адбываецца ў некалькі пераводаў, BYSOL ужо атрымаў большую частку гэтай сумы на экстраны збор», — паведамляе BYSOL.

Нагадваем, BYSOL адкрыў экстраны збор для дапамогі 250 палітвязням, якія былі вызваленыя 19 сакавіка. Мэта збору — 250 тысяч еўра. На сёння сабрана 102 тысячы еўра. Сродкі пойдуць на падтрымку былым палітвязням: часовае жыллё, куплю лекаў і адзення, аднаўленне дакументаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!