Ва Украіне прад’явілі падазрэнне Андрэю Ермаку
Рэдакцыя Reform.news · 11 мая 2026, 21:39
https://reform.news/be/va-ukraine-prad-javili-padazrjenne-andrjeju-ermaku/Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ) і Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура (САП) прад’явілі падазрэнне Андрэю Ермаку, былому кіраўніку Офіса прэзідэнта Украіны.
«НАБУ і САП выкрылі арганізаваную групу, датычную да легалізацыі 460 млн грн (больш за 10 млн долараў — заўв. Reform.news) пры будаўніцтве элітнай нерухомасці пад Кіевам. Пра падазрэнне паведамілі аднаму з яе ўдзельнікаў — былому кіраўніку Офіса прэзідэнта Украіны», — гаворыцца ў прэс-рэлізе НАБУ.
Справа звязаная з кааператывам «Дынастыя» пад Кіевам. Праводзяцца следчыя дзеянні.
Ермак узначальваў Офіс Зяленскага з 2020 года да лістапада 2025 года.
