Ва Украіне новыя міністры абароны і энергетыкі

Вярхоўная Рада Украіны 14 студзеня прызначыла двух новых міністраў.

Міністрам абароны стаў Міхаіл Фёдараў, які да гэтага ўзначальваў Міністэрства лічбавай трансфармацыі.

Выступаючы перад дэпутатамі, Фёдараў анансаваў глыбокі аўдыт Міністэрства абароны і Узброеных сіл Украіны, а таксама рэформы ў войску.

«Наша мэта — змяніць сістэму: правесці армейскую рэформу, палепшыць інфраструктуру на перадавой, выкараніць хлусню і карупцыю, зрабіць лідарства і давер новай культурай», — заявіў ён.

Былы міністр абароны Дзяніс Шмыгаль прызначаны першым віцэ-прэм’ер-міністрам — міністрам энергетыкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!