Reform.news

Узламаная крыптабіржа Binance

Рэдакцыя Reform.news · 30 кастрычніка 2026, 08:09

https://reform.news/be/uzlamanaja-kryptabirzha-binance/

Крыптабіржа Binance паведаміла пра ўзлом. Агульная шкода ацэньваецца ў 6,3 млрд долараў ЗША.

“Паводле папярэдняга расследавання Binance, інцыдэнт з бяспекай мог быць звязаны з кампраметацыяй ноўтбука інжынера DevOps. Гэта дазволіла зламысніку атрымаць доступ да кантэйнера сэрвісу і ініцыяваць несанкцыянаваныя транзакцыі па вывадзе сродкаў. Прыкмет уцечкі закрытых ключоў ад кашалькоў не выяўлена”, – гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Шкода ацэньваецца прыкладна ў 6,3 млрд долараў. Як паведаміла крыптабіржа, у супрацоўніцтве з партнёрамі з блокчэйн-індустрыі ўдалося замарозіць частку закранутых актываў. Іх сума складае каля 3 млрд долараў.

Binance абяцае пакрыць усе страты за кошт фонду SAFU і ўласных сродкаў кампаніі. Біржа запэўнівае, што сродкі карыстальнікаў знаходзяцца ў бяспецы.

Часова прыпыненыя аперацыі па ўводзе і вывадзе сродкаў, ануляваная аўтарызацыя для закранутых адрасоў. Былі прыцягнутыя праваахоўныя органы.

Навіны пра ўзлом выклікалі зніжэнне каціровак крыптавалют. Біткоін і эфір патаннелі больш чым на 3%.

Рэклама

Пакінуць адказ