Узброены разбой у Смалявіцкім раёне: тры чалавекі пацярпелі, трое замежнікаў-нападнікаў затрыманы

Прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне трох маладых замежнікаў па падазрэнні ва ўзброеным разбойным нападзе ў Смалявіцкім раёне. Аднаму затрыманаму 17 гадоў, двум — па 18. Таксама гаворка ідзе пра трох пацярпелых. Напад меў заказны характар.

Як вынікае з паведамлення прэс-службы, сёння каля 4 гадзін спрацавала трывожная сігналізацыя ў жылым доме ў Смалявіцкім раёне. На месца выехалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС.

Прыбыўшы на месца, міліцыянеры заблакавалі дом, у якім знаходзіліся трое ўзброеных зламыснікаў.

“Яны аказалі супраціў, міліцыянеры выкарысталі аўтаматычную зброю. Двух нападнікаў затрымалі адразу, трэці са зброяй схаваўся. У Жодзінскім і Смалявіцкім раёне ўводзіўся спецыяльны план па затрыманні ўзброеных злачынцаў. Трэцяга пасля непрацяглых пошукаў злавілі на тэрыторыі Смалявіцкага раёна”, — гаворыцца ў паведамленні.

На месца выехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Працуе следча-аператыўная група.

“З улікам таго, што напад мае заказны характар, да разбору падключаны супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола. Трое пацярпелых (ад 1958 да 1962 г.н.) дастаўлены ў бальніцу”, — гаворыцца ў паведамленні.

Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!