Reform.news

Урадавы бізнес-джэт накіраваўся з Беларусі ў Аман

Рэдакцыя Reform.news · 22 красавіка 2026, 08:36

https://reform.news/be/uradavy-biznes-dzhjet-nakirava-sja-z-belarusi-aman/

Бізнес-джэт з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ учора позна ўвечары вылецеў з Мінска і толькі што прызямліўся ў сталіцы Амана Маскаце. Пра гэта сведчаць дадзеныя сэрвісу airnavradar.com. Хто знаходзіцца на борце – пакуль не вядома.

Самалёт фармальна адносіцца да беларускага ўрада, але чыноўнікі выкарыстоўваюць яго рэдка. Як правіла, бортам карыстаецца нехта з сыноў Аляксандра Лукашэнкі або набліжаных.

У рэгіёне цяпер ідзе вайна, і самалёт быў вымушаны аблятаць зоны баявых дзеянняў праз Расію, Туркменістан, Афганістан і Пакістан.

Рэклама

Пакінуць адказ