Reform.news

Урад Венесуэлы не ведае пра месцазнаходжанне Мадуры

Рэдакцыя Reform.news · 3 студзеня 2026, 13:26

https://reform.news/be/urad-venesujely-ne-vedae-pra-mescaznahodzhanne-madury/

Урад Венесуэлы не ведае пра месцазнаходжанне прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры і яго жонкі Сіліі Флорэс. Пра гэта заявіла віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес, перадае Sky News.

«Мы патрабуем неадкладнага пацверджання таго, што яны жывыя», — заявіла яна ў аўдыёзапісе, які трансляваўся па дзяржаўным тэлебачанні Венесуэлы.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Мадура разам з жонкай «быў захоплены і вывезены з краіны».

Рэклама

Пакінуць адказ