Урад ухваліў запуск прыгарадных цягнікоў з Віцебска і Оршы ў Смаленск
Рэдакцыя Reform.news · 30 студзеня 2026, 19:19
https://reform.news/be/urad-uhvali-zapusk-prygaradnyh-cjagniko-z-vicebska-i-orshy-smalensk/30 студзеня ўрад ухваліў два праекты Саюзнай дзяржавы, якія прадугледжваюць запуск прыгарадных цягнікоў Смаленск – Віцебск і Смаленск – Орша.
«Фінансаванне плануецца ажыццяўляць за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. Агульны аб’ём фінансавання ў 2026–2028 гадах складзе каля 940 734 тысяч расійскіх рублёў», — паведамляе прэс-служба ўрада.
