Урад ухваліў праект аб стварэнні турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Саюзнай дзяржавы

Урад ухваліў праект Саюзнай дзяржавы «Стварэнне ўмоў для функцыянавання турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Саюзнай дзяржавы». Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер Аляксандр Турчын.

Цэнтр плануецца размясціць у будынку былога кінатэатра «Кастрычнік» у Смаленску. Цэнтр будзе пабудаваны за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. Тэрмін рэалізацыі праекта — 2026–2027 гады.

«Цэнтр закліканы забяспечыць развіццё і прасоўванне турыстычнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы на ўнутраным і міжнародным рынках, стымуляванне стварэння і прасоўвання беларуска-расійскіх прапаноў у сферы турызму, а таксама захаванне гістарычнай памяці і агульных культурна-гістарычных каштоўнасцяў нашых народаў», — паведамляе прэс-служба ўрада.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!