Грамадскае аб’яднанне «Альянс міжкультурнай садружнасці» зарэгістравана ў Беларусі

У Беларусі з’явілася новае грамадскае аб’яднанне. Яно будзе займацца папулярызацыяй беларускай культуры за мяжой і развіццём міжнацыянальнага супрацоўніцтва.

Міністэрства юстыцыі зарэгістравала Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Альянс міжкультурнай садружнасці».

Асноўнымі задачамі аб’яднання называюцца:

  • наладжванне, развіццё і ўмацаванне кантактаў з беларускімі дыяспарамі, якія пражываюць за мяжой;
  • прыцягненне цікавасці моладзі да вытокаў традыцыйных нацыянальных культур;
  • аптымізацыя міжкультурнага ўзаемадзеяння з мэтай захавання і ўмацавання міру, узаемаразумення і адзінства народаў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!