Скриншот корпоративного видео ОАО "Савушкин продукт"
Савет міністраў пастановай №286 ад 8 чэрвеня санкцыянаваў заключэнне інвестыцыйнага дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і ААТ “Савушкін прадукт”. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дагавор датычыцца праекта «Рэканструкцыя і ўзвядзенне аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі вытворчага філіяла ААТ «Савушкін прадукт» у г. Баранавічы». Праект рэалізуецца ў 2024–2027 гадах з аб’ёмам інвестыцый у 181,35 млн рублёў.
У рамках дагавора “Савушкіну прадукту” па 31 снежня 2027 года прадастаўляецца гарантыя ад неспрыяльнага змянення падатковага заканадаўства.
На падпісанне дагавора ўпаўнаважаны Брэсцкі аблвыканкам.
“Савушкін прадукт” напрыканцы 2019 года выкупіў дзяржпакет акцый ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат». За 50,6921% статутнага фонду брэсцкае прадпрыемства заплаціла амаль 48,3 млн рублёў. Улетку 2020 года “Савушкін прадукт” завяршыў далучэнне ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат”.