Уладальнікаў аднаго з найбуйнейшых рытэйлераў жаночага абутку падазраюць у нявыплаце падаткаў

Камітэт дзяржаўнага кантролю падазрае сужэнцаў-уладальнікаў аднаго з найбуйнейшых у Беларусі рытэйлераў па продажы жаночага абутку і аксесуараў у ўхіленні ад выплаты больш як 1,4 млн рублёў падаткаў.

Гомельскае ТАА, якім валодаюць сужэнцы, уключае сем гандлёвых аб’ектаў у Мінску і Гомелі, а таксама інтэрнэт-краму.

Як устанавілі супрацоўнікі КДК, сужэнцы некалькі гадоў штучна драбнілі бізнес, каб ужываць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Атрыманая кампаніяй ад продажу тавараў выручка размяркоўвалася паміж фірмай і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ўжывалі спрошчаную сістэму падаткаабкладання, у якасці якіх былі зарэгістраваныя сваякі і знаёмыя бізнесменаў, паведамляе КДК.

Прадпрымальнікі абнаяўлялі грашовыя сродкі, што паступалі на іх рахункі, і, за вылікам пэўнага ўзнагароджання, перадавалі грошы сужэнцам.

КДК ацаніў нанесеную дзяржаве шкоду ў выглядзе нявыплачаных падаткаў у больш як 1,4 млн рублёў.

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да сужэнцаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўдзельнічалі ў схеме. На маёмасць падазраваных накладзены арышт. Фігурантамі прымаюцца меры па кампенсацыі нанесенай шкоды.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!