Фото: VSAT
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы накіравала другую групу памежнікаў на дапамогу калегам з Латвіі.
Дзевяць літоўскіх памежнікаў, у тым ліку два кінолагі са службовымі сабакамі, з 15 ліпеня будуць несці службу ў Латвіі. Цяпер сваю кадэнцыю завяршае першая група літоўцаў.
“Літоўскія памежнікі, каардынуючы свае дзеянні з латвійскімі калегамі, працягнуць памежны кантроль, прадухіленне нелегальнай міграцыі з Беларусі і іншыя мерапрыемствы па ахове мяжы на найбольш праблемных участках мяжы гэтай краіны з Беларуссю”, — гаворыцца ў паведамленні.